Пошук

06.02.2018 11:26   KAI.pl

Пяць кантынентаў ахоплівае дабрачынная дзейнасць епіскапату Італіі ў межах праекту дапамогі краінам трэцяга свету. Большую частку сродкаў — 15 млн еўра — перададуць у Афрыку, дзе за гэтыя грошы будзе рэалізавана каля 130 праектаў.

Адным з найважнейшых праектаў стане паляпшэнне ўмоў жыцця сем’яў, якія жывуць у раёне возера Мункамба ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Дапамога будзе прызначана перадусім для жанчын, якія арганізоўваюцца ў невялікія групы, каб мець магчымасць прадаваць тканіну, пальмавы алей або мыла.

Фінансавую падтрымку атрымаюць таксама дзяўчаты з пачатковых школ, якія замест таго, каб хадзіць на ўрокі, вымушаныя даглядаць малодшых братоў і сясцёр.

З гэтай мэтай епіскапат Італіі прадугледзіць стварэнне ясляў. У планах таксама цэнтр здароўя з акушэрскім аддзяленнем.

Акрамя Афрыкі дапамогу італьянскіх біскупаў атрымаюць таксама Азія, Лацінская Амерыка, Усходняя Еўропа і Блізкі Усход.

Абноўлена 06.02.2018 11:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.