Пошук

06.02.2018 10:14   KAI.pl
Ілюстратыўнае фота

Сталі вядомыя падрабязнасці правядзення рэгіянальнай сустрэчы моладзі Тэзэ ў Львове. Міжнародная сустрэча для моладзі Усходняй Еўропы адбудзецца з 27 красавіка па 1 мая.

Начлег для удзельнікаў, як чакаецца, будзе забяспечаны сем’ямі мясцовых вернікаў.

Для ўдзельнікаў прадугледжаны ўдзел у малых групах, арганізаваных у цэнтры горада, малітве ў лакальных супольнасцях, экуменічным набажэнстве і супольных пасілках.

Пасля абеду яны змогуць прымаць удзел у тэматычных майстар-класах: мастацтва, культура, гісторыя, вера, духоўнасць, дыялог, грамадства і салідарнасць.

Сустрэча разлічана на моладзь ва ўзросце 18–35 гадоў. Кошт удзелу ў сустрэчы складзе каля 30-35 еўра, але для тых, хто будзе рэгістравацца пасля 27 сакавіка, сума павялічыцца на 15 працэнтаў.

Таксама ёсць магчымасць дапамагаць у абслугоўванні сустрэчы і стаць валанцёрам. Валанцёры павінны будуць прыбыць у Львоў на дзень раней — 26 красавіка з 9.00 да 16.00.

Дбаючы пра моладзь 15–16 гадоў, а таксама пра сем’і з дзецьмі і асобаў, старэйшых за 35 гадоў, супольнасць Тэзэ прапануе форму аднадзённага ўдзелу ў сустрэчы.

Удзел у аднадзённай праграме магчымы ў суботу 28 красавіка, у нядзелю 29 красавіка або ў панядзелак 30 красавіка. Удзел для такіх катэгорый пілігрымаў будзе вядомы пазней. Важна загадзя падаць заяўку на ўдзел.

Як інфармуюць арганізатары, у такім выпадку будзе дастаткова заявіць аднаго адказнага за такую групу.

У іншых рэгіёнах Украіны ў гэты перыяд будуць праходзіць малітвы за мір. Да пачатку красавіка будзе дзейнічаць электронная рэгістрацыя на ўдзел у сустрэчы Тэзэ ў Львове.

Абноўлена 06.02.2018 11:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.