Пошук

29.01.2018 10:47   ekai.pl

Касцёл — не палітычная партыя і не ўваходзіць у кааліцыі з іншымі грамадскімі інстытутамі. Пра гэта заявіў старшыня італьянскага епіскапату кардынал Гуалцьеро Басэцці, выказваючыся пра выбары ў парламент краіны.

Ён звярнуў увагу на недахоп даверу ў грамадстве да палітыкі, а таксама пра нежаданне людзей адказна ўдзельнічаць у выбарах. Паводле слоў іерарха, біскупы бачаць у выбарах магчымасць адбудовы ў грамадстве надзеі на адраджэнне краіны і вяртанне грамадскага супакою.

У Італіі, як заўважыў кардынал, пануе настрой «грамадскай крыўды», якая падпітваецца за кошт эканамічнай нестабільнасці.

Старшыня епіскапату падкрэсліў, што «варта адрэагаваць на культуру страху, які ў некаторых выпадках можа быць зразумелы, але не павінен ніколі перараджацца ў ксенафобію».

Іерарх такім чынам выказаўся адносна нядаўняга выступу кандыдата ў кіраўнікі рэгіёну Ламбардзіі, які абяцаў выбаршчыкам, што будзе  бараніць «белую расу» ад небяспекі мігрантаў, што выклікала ўсеагульнае абурэнне.

Кардынал раскрытыкаваў таксама перадвыбарчыя абяцанні, а іх фармуліроўку назваў амаральнай. Цытуючы папу Францішка, іерарх заклікаў да дыялогу, звярнуўшы ўвагу, што ў перамовах гаворка не заўжды ідзе пра дыялог.

«Перамовы служаць для таго, каб адкроіць сабе частку агульнага торта, а дыялог азначае пошук супольнага дабра для ўсіх», — сказаў кардынал Басэцці.

Абноўлена 29.01.2018 12:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця