Як паказалі вынікі апытання ў Італіі, большая частка апытаных цалкам давярае папу Францішку. 77 працэнтаў апытаных маюць «вялікі або вельмі вялікі давер» да Папы Рымскага.
Даследаване на тэму «Італьянцы і дзяржава» было праведзена ў 20-ы раз. У 2016 годзе папа Францішак таксама займаў першае месца ў апытанні. Тады за давер да Пантыфіка выказаліся 82 працэнты рэспандэнтаў.
Для даследавання па запыце італьянскага штодзённіка «Рэпубліка» Інстытут «Дэмас» апытаў 1 тыс. 211 італьянцаў з намерам высветліць, наколькі яны давяраюць аб’яднанням, інстытутам і арганізацыям.
Пасля Святога Айца ў «рэйтынгу даверу» ідуць службы парадку (70 працэнтаў) і школы (53 працэнта). Касцёлу як інстытуту сярод апытаных давярае 42 працэнты апытаных (пятае месца ў рэйтынгу). Прэзідэнт Італіі Серджо Матарэлла з 46 працэнтамі заняў чацвёртае месца.