
Амаль 2 млн чалавек прынялі ўдзел у масавых акунаннях і набажэнствах на Вадохрышча ў Расіі. Іх ахоўвалі больш за 30 тысяч паліцэйскіх, як паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС РФ Ірына Воўк.
«У ноч з 18 на 19 студзеня ў Расійскай Федэрацыі прайшло больш за 7300 урачыстых набажэнстваў і масавых акунанняў на Вадохрышча, у якіх прынялі ўдзел каля 1,8 мільёна чалавек», — сказала Ірыла Воўк.
Паводле яе слоў, ахову грамадскага парадку на тэрыторыях побач з праваслаўнымі храмамі і спецыяльна абсталяванымі палонкамі-купелямі забяспечылі каля 34 тысяч супрацоўнікаў паліцыі. Акрамя гэтага было задзейнічана каля 2,5 тысяч ваеннаслужачых Расгвардыі, а таксама больш за 11 тысяч прадстаўнікоў народных дружын, казацтва, прыватных ахоўных прадпрыемстваў.