Пошук

22.01.2018 10:28   interfax-religion.ru

Выявіць месца, дзе Езус Хрыстус прымаў хрост, вучоным дапамагла мазаіка на падлозе ў святыні св. Георгія, якая знаходзіцца ў іярданскім горадзе Мадала.

Гэта мазаічная выява памерам 15х6 метраў датуецца VI стагоддзем н.э. і ўяўляе сабой дакладную карту Святой Зямлі, якая цудоўна захавалася, з указаннем на ёй усіх хрысціянскіх святыняў.

Мяркуючы па карце, месца хросту Хрыста ў рацэ Ярдан знаходзіцца не на тэрыторыі Ізраіля, а на супрацьлеглым баку гэтай ракі, на тэрыторыі сучаснай Іярданіі ў мястэчку Вадзі эль-Харар.

Аднак, як адзначаецца, вады там даўно няма, бо за дзве тысячы гадоў Ярдан змяніў сваё рэчышча пры ўпадзенні ў Мёртвае мора і цяпер цячэ на некалькі дзясяткаў метраў бліжэй да Ізраіля.

Беларускія пілігрымы аднаўляюць хрост у Ярдане. 2015 год, фота Аляксандры Шчыглінскай

Каб пацвердзіць або абвергнуць гэту «падказку» на мазаічнай карце, археолагі ў 1996 годзе правялі раскопкі. У выніку былі знойдзены руіны трох візантыйскіх цэркваў, а галоўнае — мармуровая фундамент-пліта, на якой, як мяркуюць вучоныя, стаяла калона з крыжам, усталяваная ў часы ранняга хрысціянства на месцы Хросту Пана.

Якраз гэта калона часта згадваецца ў пісьмовых сведчаннях пілігрымаў візантыйскай эпохі.

Абноўлена 24.01.2018 16:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця