Пошук

12.01.2018 14:51   Паводле: opoka.news / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

Папа Францішак гатовы абвясціць св. Ірэнэя Ліёнскага Доктарам Касцёла, — паведаміў кардынал Філіп Барбарэн.

Просьбу аб абвяшчэнні св. Ірэнэя Доктарам Касцёла скіраваў да Папы кардынал Барбарэн як арцыбіскуп Ліёнскі. Ён прапанаваў лічыць святога «Доктарам адзінства». Аднак Святы Айцец зробіць гэта пры ўмове, калі за гэта выкажуцца французскія біскупы і рэктары ўніверсітэтаў.

Святы Ірэнэй быў другім Ліёнскім біскупам, несучы гэтае служэнне ў 177–202 гг. Ён атрымаў вядомасць як паслядоўны змагар з ерассю дуалізму, якая абвяшчала, што чалавек — гэта нібыта «боская душа», зняволеная «ў вязніцы» матэрыяльнага цела. На сёння Доктарамі Касцёла прызнаны 36 святых.

Абноўлена 12.01.2018 15:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця