Пошук

10.01.2018 14:26   KAI.pl
Касцёл св. Францішка Асізскага ў Вене

У Аўстрыі прадставілі статыстыку Каталіцкага Касцёла за 2017 і 2016 гг. Згодна з ёй колькасць аўстрыйцаў, якія выйшлі з Касцёла ў мінулым годзе, у параўнанні з 2016 годам зменшылася: 53, 5 тыс чалавек супраць 54, 9 тыс чалавек.

Разам з тым у 2016 годзе ў Аўстрыі назіралася павелічэнне касцёльных даходаў. Так, сума касцёльнага падатку, які плацяць аўстрыйскія католікі, у 2016 годзе склала 451 млн еўра — 75 працэнтаў ад усіх фінансавых прыбыткаў Касцёла. У 2015 годзе на Касцёл было ахвяравана 445 млн еўра.

На сёння сярод 8, 8 мільёнаў аўстрыйцаў больш за 5 мільёнаў з’яўляюцца католікамі.

Абноўлена 10.01.2018 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця