Пошук

08.01.2018 09:18   Паводле: franciszkanska3.pl
фота Лукаша Качынскага

7 студзеня Мітрапаліт Кракаўскі арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі далучыўся да дзяцей падчас іх каляды ў трамваі, дзе разам з імі спяваў калядкі.

Гэты зялёны трамвай нельга было не заўважыць: асветлены каляровымі ліхтарыкамі і вялікім надпісам «Вясёлых святаў Божага Нараджэння», ён вырушыў у шлях з плошчы Усіх Святых у Кракаве.

Мітрапаліта Кракаўскага перад яго ўваходам у трамвай прывіталі «тры каралі» з сімвалічнымі дарамі.

«Вельмі цешуся, што мяне запрасілі ў такі незвычайны трамвай і што магу разам з вамі спяваць польскія калядкі, якія кажуць, што Пан Бог паслаў нам свайго Сына, а Ён нарадзіўся маленькім Дзіцяткам у Бэтлееме і напоўніў увесь свет вялікай радасцю. Паўсюль трэба абвяшчаць Добрую Навіну, а наша калядаванне — гэта адзін з магчымых спосабаў», — сказаў арцыбіскуп.

фота: niezalezna.pl

Іерарх заўважыў, што калядкі з’яўляюцца праявай вялікай радасці з нараджэння Хрыста, якое з’яўляецца самай важнай падзеяй для хрысціян. «У такой форме я яшчэ не меў магчымасці калядаваць. Гэта вялікая сіла — спяваць з маленькімі калядоўшчыкамі і дзяліцца гэтым унутраным шчасцем з усім горадам», — дадаў Мітрапаліт.

Паводле слоў арцыбіскупа, калядаванне — важная сямейная традыцыя, якую трэба падтрымліваць.

фота: niezalezna.pl

«Добра, калі падчас святочных сустрэч ёсць асобы, якія іграюць на інструментах. Гэта ажыўляе супольны спеў, а найперш з’яўляецца тым, да чаго сваім прыкладам заахвочваў Ян Павел ІІ, — спяваць, быць разам і такім чынам дзякаваць Пану Богу, што спаслаў нам свайго Сына. Супольны спеў калядак з’яўляецца прыгожай малітвай супольнасці», — заключыў іерарх.

Абноўлена 08.01.2018 11:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця