Пошук

28.12.2017 16:33   deon.pl
Фота:pinterest.com

Да 20 тысяч узрасла лічба маладых людзей, якія хочуць правесці апошнія дні гэтага года ў швейцарскім Базэлі, на сустрэчы, арганізаванай супольнасцю Тэзэ.

Горад знаходзіцца на мяжы Швейцарыі, Францыі і Германіі, таму ўпершыню ў гісторыі Тэзэ будзе арганізавана ў трох краінах адначасова. Сустрэча пройдзе з 28 снежня па 1 студзеня.

«Будучыня не з’яўляецца лёгкай для сучасных маладых людзей. Нялёгка жыць у нашых грамадствах, асабліва ў Еўропе. Спадзяёмся, што гэтая сустрэча будзе знакам надзеі», — сказаў італьянскаму каталіцкаму агенцтву SIR кіраўнік супольнасці Тэзэ брат Алоіс.

Фота: arras.catholique.fr

На пытанне журналісткі, з якім пасланнем брат Алоіс звернецца да моладзі, ён адказаў, што гэта будзе пасланне радасці. Кіраўнік супольнасці Тэзэ таксама дадаў, што гэтая радасць не азначае пазбягання праблемаў, а наадварот, заахвочвае глядзець ім у твар і слухаць плач тых, хто церпіць.

У праграме сустрэчы, як заўсёды, запланаваны малітвы, майстар-класы, спевы, а таксама моманты цішыні. На пытанне, ці маладыя людзі здольныя вытрымаць гэтую «спробу маўчання», брат Алоіс адзначыў, што зацікаўлены ў тым, каб яны мелі гэты досвед, бо цішыня дапамагае знайсці ўнутраны і знешні спакой, якога мы ўсе так патрабуем.

«Кожны раз здзіўляемся, калі бачым маладых людзей, якія застаюцца пасля Імшы ў касцёле, каб памаліцца перад крыжам у цішыні», — распавёў прыёр экуменічнай супольнасці.

Абноўлена 28.12.2017 23:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця