Пошук

20.08.2020 16:53   Паводле: Тaize.fr / Catholic.by
Брат Алоіс. Фота: Pierre Vassal / La Vie

19 жніўня прыёр экуменічнай манаскай супольнасці Тэзэ брат Алоіс звярнуўся да беларусаў і запэўніў у малітве за беларускі народ.

Зварот брата Алоіса да беларусаў быў апублікаваны на партале супольнасці Тaize.fr.

«Дарагія беларускія сябры, з вялікаю ўвагаю мы ў Тэзэ сочым за навінамі з вашай ўкзлюбленай краіны. Памятайце, што ў гэтую хвіліну мы вельмі блізкія з вамі. Мы ўзгадвалі пра вашу краіну падчас супольнай малітвы, і разам з маімі братамі я малюся за вас наступнымі словамі:

Уваскрослы Хрыстэ, Ты ведаеш нашы клопаты і выпрабаванні. І нястомна Ты кажаш нам: нічога не бойцеся, Я тут.

Хрыстэ, мы даручаем Табе беларускі народ, у прыватнасці тых, хто змагаецца за справядлівасць і свабоду. Пакажы Сваю прысутнасць тым, якія церпяць ад гвалту і лютасці. У Табе наш супакой», — завяршае зварот малітваю брат Алоіс.

Штогод у сустрэчах Тэзэ бяруць удзел дзясяткі тысяч маладых хрысціянаў розных веравызнанняў з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі.

Абноўлена 20.08.2020 16:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.