Пошук

07.12.2017 10:46   blagovest-info.ru / Catholic.by

Новы законапраект, прыняты польскім сеймам, прадугледжвае, што з 1 сакавіка 2018 года будзе толькі дзве нядзелі ў месяц, калі будзе дазволены гандаль, а з 2020 года ўступіць у сілу поўная забарона на гандаль у нядзелю.

Згодна з прынятым законам, з 1 сакавіка 2018 года гандляваць можна будзе ў дзве нядзелі штомесяц — у першую і апошнюю нядзелю месяца, у 2019 годзе — толькі ў адну нядзелю кожнага месяца — апошнюю.

Забарона не будзе распаўсюджвацца, у прыватнасці, на аўтазаправачныя станцыі, чыгункі, парты, аптэкі, частку магазінаў з кветкамі, анлайн-магазіны, яна не будзе распаўсюджвацца таксама на гандаль сувенірамі і падарункамі.

Законапраект падтрымалі 254 дэпутаты Сейма. Супраць выступілі 156 парламентарыяў. У той жа час дэпутаты адхілілі прапанаваныя апазіцыяй змяненні.

Якія краіны ў Еўрапейскім саюзе абмяжоўваюць гандаль у нядзелю?

На сёння акрамя Польшчы свабодны гандаль па нядзелях дзейнічае ў Чэхіі, Румыніі, Балгарыі, Партугаліі, Швецыі, Фінляндыі Даніі, Славеніі, Славакіі, Ірландыі і краінах Прыбалтыкі. У астатніх еўрапейскіх краінах гандаль у нядзелю або забаронены, або дазволены часткова.

Абноўлена 07.12.2017 11:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.