Пошук

20.11.2017 10:41   Rublev.com

Амерыканская кампанія Mattel выпусціла новую мадэль сусветна вядомай лялькі Барбі, апранутую ў хіджаб. Пра гэта паведамляе Reuters. На вытворчасць лялькі ў традыцыйным мусульманскім адзенні вытворцу цацак натхніла фехтавальшчыца са Злучаных Штатаў Амерыкі — алімпійская чэмпіёнка Ібціхадж Мухамад.

У 2016 годзе шаблістка заваявала бронзавы медаль у фехтаванні на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Пры гэтым яна стала першай амерыканкай, якая выступіла на гэтых спаборніцтвах у хіджабе.

«Я ганаруся тым, што маленькія дзяўчынкі па ўсім свеце цяпер змогуць гуляць з Барбі, якая вырашыла насіць хіджаб!» — напісала спартсменка ў сваім твітары, адзначыўшы, што ажыццявілася мара яе дзяцінства.

У продаж Барбі ў хіджабе паступіць у продаж восенню 2018 года. Новая Барбі ўвайшла ў серыю лялек Sheroes (female heroes — жанчыны-героі).

Між тым у многіх мусульманскіх краінах Барбі забаронена для продажу.

Пры гэтым там існуюць аналагі Барбі — лялькі Фула, Разана і Джаміля, падобныя да Барбі, але апранутыя ў хіджаб або чадру.

Хіджаб у перакладзе з арабскай мовы — пакрывала. У ісламе хіджабам называюць любое закрытае адзенне (з галавы да ног). У заходнім свеце пад хіджабам разумеюць традыцыйную ісламскую жаночую хустку, якая закрывае валасы на галаве і шыю. Нашэнне жанчынай хіджаба з’яўляецца адным з асноўных правіл ісламскага закона — шарыяту.

Упершыню дзіцячая лялька Барбі была выпушчана ў 1959 годзе ў ЗША.

Абноўлена 20.11.2017 14:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.