Амерыканскія сацыёлагі выявілі, што самыя адданыя хрысціяне жывуць у Эфіопіі. Толькі 35% эфіопаў вераць у сурок, а ў варажбітоў і вядзьмарак, згодна апытанню, не верыць практычна ніхто. Для параўнання, у Расіі ў сурок верыць 61% праваслаўных, у варажбу – 48%, рэінкарнацыю – 31%.
Такія даныя атрымалі падчас даследавання прадстаўнікі сацыялагічнага цэнтра «Pew», якія 15 лістапада прывяла газета «НГ-Религии».
Сярод эфіопаў кожную нядзелю храм наведваюць 78% веруючых, у ранішніх, дзённых і вячэрніх малітвах удзельнічаюць 65%.
Гэтая афрыканская краіна з'яўляецца таксама абсалютным чэмпіёнам па колькасці вернікаў, якія прытрымліваюцца посту (87%). У Расіі — 27 % праваслаўных рэспандэнтаў.
Згодна з вынікамі даследавання, хрысціяне Эфіопіі паўстаюць больш рэлігійнымі людзьмі, чым іх аднаверцы ў дзяржавах былога СССР.