Для Джэрда Эксэна ўсё пачалося з напявання песенек у калідорах шпіталя. Спачатку гэта быў несвядомы спосаб крыху перавесці дух, адпачыць і разбавіць увагу чымсьці іншым. Сёння яго называюць «спяваючым санітарам».
Сёння ў Джэрда свой метад баўлення часу з пацыентамі. Штодзень ён сядае пры шпітальных ложках і... спявае хворым.
Спачатку ён проста напяваў сабе штосьці пад нос у шпітальных калідорах, але пасля заўважыў, што пацыенты выходзяць з палат, каб паслухаць яго. Так ён пачаў праводзіць больш часу з кожным з іх.
Многім з яго пацыентаў такія «лекі» былі больш даспадобы.
«Куды прасцей уключыць тэлевізар і адыйсці, але калі сядаеш побач і размаўляеш з гэтымі людзьмі, спяваеш ім, жартуеш — гэта ўжо больш адрасна. Гэта дапамагае ім сканцэнтравацца на чымсьці, адрозным ад болю, і адпачыць».