Пошук

31.10.2017 16:10   ria.ru / Catholic.by
Касцёл св. Эгідзія ў Эдынбургу

Вынікі даследаванняў шатландскай хатняй гаспадаркі паказалі, што праз сем гадоў каталіцкая вера ў Шатландыі ізноў стане самай распаўсюджанай рэлігіяй.

Як паведамляе World Religion News, у апытанні прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек. Каля 51 працэнта з апытаных заявілі, што не прытрымліваюцца ніякай рэлігіі, 24 працэнты жыхароў каралеўства ў складзе Вялікабрытаніі прытрымліваюцца нацыянальнай Прэзбітэрыянскай Царквы Шатландыі, а 14 працэнтаў ідэнтыфікуюць сябе як католікі. Прычым колькасць паслядоўнікаў Каталіцкага Касцёла працягвае імкліва павялічвацца.

У многім такую тэндэнцыю забяспечваюць эмігранты з каталіцкай Ірландыі. Разам з тым, колькасць парафіянаў шатландскай Царквы з кожным годам няўхільна зніжаецца.

Даследаванне паказала, што, калі гэтыя тэндэнцыі працягнуцца, то праз сем гадоў Шатландыя ізноў стане каталіцкай краінай — упершыню пасля Рэфармацыі.

Абноўлена 31.10.2017 17:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця