Пошук

16.02.2021 10:44   Паводле: KAI / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: becooladmin.files.wordpress.com

У прадстаўленым у шатландскі парламент законапраекце аб злачынствах на глебе нянавісці і ў грамадскім парадку ўсялякая крытыка гендарнай ідэалогіі прызнаецца злачынствам.

Кіраўнікі хрысціянскіх супольнасцяў, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва КАІ, заклікалі аўтараў новага закону да выдалення спрэчнага фрагменту. На іх думку, закон у такой рэдакцыі пагражае свабодзе слова і сумлення.

У лісце, скіраваным да міністра юстыцыі, кіраўнікі Касцёлаў заклікаюць з большай увагай абараняць грамадзянскія правы.

«Людзі павінны мець поўную свабоду думкі, у тым ліку пры выказванні крытычных заўваг да Касцёлаў і веры», — чытаем у звароце.

Кіраўнікі хрысціянскіх супольнасцяў падкрэсліваюць, што гендарнае пытанне сёння стала прадметам шырокага і эмацыйнага публічнага абмеркавання, што неабходна, калі грамадства сутыкаецца з новымі ідэямі.

«Мы перакананы, што крытычнае меркаванне, а значыць нязгоднае з тэзісам, што пол — неакрэслены і зменны, таксама павінна быць прынята да ўвагі», — напісалі біскупы і духавенства Евангельскай Царквы.

На думку падпісантаў, чатыры тыдні на зацвярджэнне законапраекту — занадта кароткі перыяд, каб парламент меў час на дастатковае асэнсаванне наступстваў увядзення новага закону.

Абноўлена 16.02.2021 11:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця