Пошук

26.10.2017 11:28   blagovest-info.ru / Catholic.by

Упраўленне месцаў зняволення Латвіі паведаміла пра тры вакансіі турэмных капеланаў — у Валміерскай турме, у Цесіскай выхаваўчай установе для непаўналетніх і ў Рыжскай турме Браса.

Як было адзначана ў інфармацыйным цэнтры Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Латвіі, за працу турэмнаму капелану абяцаюць плаціць каля 600 еўра.

У турмах, як паведамілі ў каталіцкім інфармацыйным цэнтры, знаходзіцца мноства католікаў, прадстаўнікоў іншых канфесій і атэістаў.

«Праца капелана псіхалагічна скаладаная — па восем гадзін у дзень, часам трэба працаваць і па выхадных, — патлумачылі ва Упраўленні месцаў зняволення. — Капеланы размаўляюць са зняволенымі, у тым ліку і з тымі, хто адбывае пажыццёвы тэрмін, кансультуюць, слухаюць споведзі. Гэта не проста сустрэча, а паглыбленая праца капелана».

Паводле даных Міністэрства юстыцыі Латвіі, у 2016 годзе ў рэгістры налічвалася 36 капеланаў.

Абноўлена 26.10.2017 11:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.