Пошук

25.10.2017 13:54   CREDO

У адным з лонданскіх раёнаў манахіні з супольнасці Дачок Міласэрнасці адкрылі рэстаран NUNdos. Свой праект яны назвалі «Ежа для душы».

Абавязковая ўмова для бясплатнага абеду: трэба адмовіцца ад тэлефонаў, планшэтаў і ўсіх гаджэтаў — і проста размаўляць паміж сабой.

Пагутарыць з сёстрамі і пачаставацца бясплатным абедам можна з аўторка па чацвер з 11.30 да 20.00. Перад уваходам у рэстаран усе госці здаюць свае тэлефоны ў спецыяльную каробку — каб нішто не замінала камунікацыі.

Абноўлена 25.10.2017 14:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця