Пошук

25.10.2017 09:06   KAI.pl

Лацінская Амерыка стала тэмай новай кнігі папы Францішка. Яна пабачыла свет дзякуючы сумеснай працы Пантыфіка з карэспандэнтам агенцтва Télam у Рыме і Ватыкане.

Télam — буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Аргенціны.

Кніга Latinoamérica. Conversaciones con Hernán Reyes Alcalde (Лацінская Амерыка. Размовы з Хернанам Рэесам Алкальдэ) была напісана падчас размоў у Доме св. Марты ў Ватыкане і з’явіцца ў продажы ў аргенцінскіх кнігарнях ужо 30 кастрычніка.

Падчас сустрэч з журналістам Пантыфік дзяліўся сваімі думкамі на розныя тэмы, якія датычаць лацінаамерыканскага кантынента. Святы Айцец згадваў Канферэнцыю Біскупаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага мора, сітуацыю ў турмах, ролю жанчын, палітыкаў рэгіёну і г.д.

Гэта першая кніга папы Францішка, напісаная ў супрацоўніцтве з журналістам не з Еўропы.

Абноўлена 25.10.2017 15:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа