Гэта — кс. Жэром Шоб, пробашч касцёла св. Кацярыны ў Бруселі. Святыню за яго спіной збіраліся закрыць і знесці, бо ў парафіі не было сродкаў на яе рамонт.
На месцы касцёла гарадскія ўлады хацелі ўзвесці гандлёвы цэнтр або жылы дом. Але святар прыдумаў, як уратаваць святыню.
У супрацоўніцтве з мясцовым броварам Brussels Beer Project быў прыдуманы новы сорт піва Ste Kat' — моцнае, пладовае — яго назва паходзіць ад імя апякункі брусельскай святыні.
Paters Sint-Katelijnekerk brengen samen met Brussels Beer Project 'Ste Kat' uithttps://t.co/j6gKkILLYv pic.twitter.com/MFl4K0zIoq
— BRUZZ (@BRUZZbe) 29 сентября 2017 г.
Даход ад продажу піва будзе ісці на аднаўленне і рэстаўрацыю святыні, пабудаванай у XIX ст., якую некалькі гадоў таму ўлады хацелі знесці.
Напой можна набыць у прыкасцёльным кіёску, а таксама ў бліжэйшых ля святыні рэстаранах і барах. Яго рэцэптура абапіраецца на традыцыйныя рэцэпты бельгійскіх трапістаў: дрожджы, ужываныя ў яго складзе, такія ж, якімі ў XIX ст. карысталіся манахі.