Пошук

04.10.2017 15:12   katholisch.de / Пераклад і адаптацыя: Ілья Лапато / Catholic.by

543 чалавекі залічаны на першы курс духоўных семінарый у Польшчы. Яшчэ 222 кандыдаты выказалі намер гэтай восенню падацца ў семінарыі мужчынскіх ордэнаў.

фота з seminarium.swidnica.pl

Пра гэта паведамляе Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы.

Агулам у Польшчы да прэзбітэрскага пасвячэння рыхтуецца 3 тысячы семінарыстаў. На сёння Польшча — краіна-лідар у Еўропе па колькасці пакліканняў да святарства і манаства. Рэкордным годам быў 2005, калі колькасць залічаных у семінарыі на першы курс дасягала 1 145 чалавек.

У той жа час у Ірландыі колькасць пакліканняў да святарства знізілася да рэкордных лічбаў. Як паведамляе Irish Times, толькі шэсць юнакоў распачнуць падрыхтоўку да святарства ў каледжы Св. Патрыка ў Мейнуце. Гэта найніжэйшы паказчык з моманту заснавання каледжа ў 1775 годзе.

У Беларусі ў гэтым годзе ў дыяцэзіяльныя семінарыі залічаны 11 юнакоў: восем — у семінарыю ў Пінску і трое — у семінарыю ў Гродна.

Абноўлена 10.10.2017 18:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа