Пошук

05.09.2017 16:14   blagovest-info.ru / Catholic.by

Кардынал Кормак Мэрфі О'Конар, былы прымас Англіі і Уэльса, памёр 1 верасня ва ўзросце 85 гадоў з прычыны анкалагічнай хваробы.

Стан здароўя арцыбіскупа Вестмінстэрскага рэзка пагоршыўся ў пачатку жніўня. Іерарх быў шпіталізаваны, а каталіцкія біскупы Брытаніі заклікалі вернікаў да малітвы.

Кормак Мэрфі О'Конар нарадзіўся 24 жніўня 1932 года ў англійскім Рэдынгу ў сям’і ўрача-ірландца і быў адным з шасці дзяцей. Трое яго братоў сталі святарамі. Прэзбітэрскае пасвячэнне Кормак Мэрфі О'Конар атрымаў у 1956 г. У 1977 годзе быў прызначаны біскупам Арундэла і Брайтана. У 2000 стаў арцыбіскупам Вестмінстэрскім.

За некалькі гадзін да смерці паміраючы іерарх звярнуўся да свайго пераемніка на Вестмінстэрскай кафедры кардынала Вінсэнта Нікалса. «Я прабываю ў спакоі і не баюся таго, што настане, — сказаў кардынал О’Конар. — За сваё жыццё я атрымаў мноства благаслаўленняў — асабліва праз маіх родных і сяброў».

Пасля смерці Кормака Мэрфі О'Конара ў Калегіі засталося 222 кардыналы. З іх права голасу на канклаве мае 121 іерарх.

Абноўлена 06.09.2017 14:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.