Пошук

01.09.2017 15:44   ekai.pl / Catholic.by

«Супольная цэлебрацыя Эўхарыстыі павінна быць мэтай нашых экуменічных намаганняў», — адзначыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ў інтэрв’ю швейцарскаму выданню Neue Zürcher Zeitung. У размове таксама ўдзельнічаў прэзідэнт Федэрацыі пратэстанцкіх Цэркваў Швейцарыі (FEPS) Готфрыд Лохер.

Для католікаў, як нагадаў кардынал, няма гаворкі пра адзінства хрысціянаў без звароту да папскага служэння, бо Касцёл жыве Эўхарыстыяй, якая павінна цэлебравацца ў еднасці з мясцовым біскупам і з Папам.

У сваю чаргу, прэзідэнт Федэрацыі пратэстанцкіх Цэркваў Швейцарыі (FEPS) Готфрыд Лохер сцвердзіў, што экуменічнае прызнанне Пантыфіка Біскупам Рыма было б магчыма, калі б яго служэнне мела толькі духоўны характар і калі б ён не быў кімсьці, хто стаіць на чале ўлады.

Готфрыд Лохер падкрэсліў, што пратэстанты і католікі былі ахрышчаны ў імя аднаго Бога. На што кардынал Кох нагадаў пра агульны абавязак прадстаўнікоў гэтых хрысціянскіх канфесій: «У секулярным грамадстве, дзе Бога часта спіхваюць на перыферыю, мы маем абавязак даваць сведчанне пра нашу супольную веру».

Абноўлена 01.09.2017 15:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця