Пошук

17.08.2017 11:49   ru.radiovaticana.va / Catholic.by

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, рымская Супольнасць святога Эгідзія арганізавала святочны абед для бедных, а 16 жніўня – вялікі фестываль кавуноў. Гэта толькі дзве з многіх ініцыятыў салідарнасці ў гэты час летніх адпачынкаў.

Паўсюль у Італіі, дзе ёсць ячэйкі Супольнасці святога Эгідзія, ажыццяўляюцца акцыі салідарнасці з патрабуючымі. У Рыме адкрыта новая сталовая на вуліцы Дандола, валанцёры працягваюць раздаваць вячэры ў цэнтры і на ўскраіне сталіцы – у месцах, дзе жывуць бяздомныя. У гэты перыяд тысячы людзей з усёй Італіі выказалі жаданне правесці свой водпуск у якасці валанцёраў у супольнасці Рыма і іншых гарадоў; у гэтыя асабліва спякотныя дні яны дапамагаюць бедным.

Летам Супольнасць святога Эгідзія ахоплівае асаблівым клопатам пажылых людзей, якія застаюцца ў адзіноце ў сваіх кватэрах. Прыкладам гэтаму служыць праграма «Няхай жывуць старыя!», якая ставіць у цэнтр увагі тых, каму за 80.

Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі рымская Супольнасць святога Эгідзія арганізуе таксама свята салідарнасці з імігрантамі – з «новымі еўрапейцамі», бежанцамі, якія прыбылі праз гуманітарныя калідоры, з цыганскімі сем’ямі. Свята дапамагае пераадолець іх адзіноту і паказвае сапраўдны твар Італіі, якая не забываецца пра бедных.

Абноўлена 17.08.2017 15:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця