У Літве з 1 студзеня ўступіць у сілу новы антыалкагольны закон, які радыкальна абмяжоўвае доступ да гэтага напою. Паводле закона будзе забараняцца рэклама алкаголю, яго продаж на масавых святах і пляжах, а таксама будзе павялічана ўзроставая мяжа асобаў, якія маюць права набываць алкаголь.
На сёння насельніцтва Літвы з’яўляецца лідарам у Еўропе па спажыванню алкаголю. Новы закон сейм Літвы прыняў 1 чэрвеня 2017 г., які падпісала Прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ. Дзейнасць сейма падтрымаў літоўскі епіскапат.
З 2018 года алкаголь у Літве змогуць набываць асобы ва ўзросце ад 20 гадоў. На сёння набываць і спажываць алкаголь дазволена асобам ад 18 гадоў. Будуць значна абмежаваны гадзіны продажу алкаголю: з 10.00 да 20.00, а ў нядзелю з 10.00 да 15.00. На сёння алкаголь ёсць у продажы сем дзён на тыдні з 8.00 да 22.00.
Плануецца, што з 2020 г. у Літве падчас масавых мерапрыемстваў можна будзе гандляваць толькі нізкапрацэнтнымі алкагольнымі напоямі — да 7,5 %. Продаж алкаголю на пляжах будзе цалкам забаронены.
У сакавіку 2017 г. у Літве былі павышаны акцызы на алкаголь: на 23% на высокапрацэнтныя напоі, на віно і піва — на 112%.