Мітрапаліт Вены кардынал Крыстаф Шонбарн выказаўся супраць «шлюбу для ўсіх». Іерарх падкрэсліў, што ў сям’і важна памятаць пра дабро дзяцей.
Паводле слоў Мітрапаліта, існуе прыродная патрэба, каб за дабро дзіцяці адказвалі маці і бацька.
Сям’я — гэта шлях пакаленняў і яго нічога не можа замяніць: калі ёсць дзіця, калі ёсць маці і бацька, якія хочаць клапаціцца пра таго дзіця.
Пра гэта кардынал выказаўся ў артыкуле пад загалоўкам «Не – шлюбу для ўсіх», апублікаваным у архідыяцэзіяльнай газеце Der Sonntag.
Іерарх прыгадаў кітайскую прыказку: «Называйце круг кругам, а квадрат квадратам і тады ў палітыцы ізноў будзе наведзены лад». Дыскусія наконт т.зв. «шлюбу для ўсіх» разгарэлася ў Аўстрыі пасля таго, як 30 чэрвеня парламент Германіі ўхваліў законапраект, які прадугледжвае поўнае і раўнапраўнае вызнанне аднаполых шлюбаў.
У ліпені Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер падпісаў закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў пасля таго, як напярэдадні Бундэстаг і Бундэсрат усхвалілі новы законапраект.
Кардынал Шонбарн быў папскім пасланнікам на будслаўскіх ўрачыстасцях 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі ў 2016 г.