Пошук

02.08.2017 09:51   Паводле: deon.pl / Catholic.by

Верагодна, гэта адзіная такая супольнасць у свеце. Яна складаецца з некалькі дзясяткаў невідушчых сясцёр, якія ахвяроўваюць сваю немагчымасць бачыць у незвычайнай інтэнцыі.

Манахіні прысвячаюць сябе Найсвяцейшаму Сакрамэнту. Моляцца за тых, хто не бачыць Божай любові.

15 жніўня спаўняецца роўна 90 гадоў з таго часу, калі сёстры «невідушчыя сакрамэнткі» ахвяравалі сваю немагчымасць бачыць за духоўную слепату грэшнікаў. Сёстры з гэтай супольнасці ахвяроўваюць слепату «за тых, хто яшчэ не знайшоў праўды, каб маглі прыйсці да Бога, а таксама за святло на свеце».

Заснавальнікам незвычайнай супольнасці быў св. Алоізы Арыён, італьянскі святар і грамадскі дзеяч. Фармальна сакрамэнткі не з’яўляюцца асобным манаскім таварыствам, а адгалінаваннем Малых місіянерак Міласэрнасці (арыяністак).

Ужо самы пачатак супольнасці быў незвычайным. Усё пачалося з таго, што італьянскі святар вырашыў сабраць разам дзяўчат, якіх ніхто не хацеў прымаць у іншых супольнасцях. Так з’явілася супольнасць, якая цалкам прысвячала сябе «адарацыі і любові да Найсвяцейшай Эўхарыстыі».

Вядома, што сёння ў свеце жыве каля 50 сясцёр гэтай супольнасці. Яны нясуць служэнне ў некалькіх краінах Еўропы, Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі.

Напрыклад, у Чылі такую супольнасць утвараюць тры сястры, якія стараюцца жыць згодна з правіламі, прынятымі іх заснавальнікам. Сёстры моляцца кожны дзень тыдня ў рознай інтэнцыі: па панядзелках — за хворых, па аўторках — за моладзь, у сераду — за мір, у чацвер — за пакліканні, — у пятніцу — за пажылых людзей, у суботу — за дзяцей і ў нядзелю — за сем’і.

Таксама сёстры ўдзельнічаюць у спецыяльных курсах карыстання камп’ютарам, каб быць у стане чытаць інтэнцыі, якія ім дасылаюць.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.