Больш за дзве траціны з 45 мільёнаў — гэта жыхары Азіі. Даныя апублікаваныя Сусветным індэксам нявольніцтва, якія абмяркоўваліся ўдзельнікамі міжнароднай міжрэлігійнай сустрэчы, якая прайшла ў Маніле і была арганізаваная Азіяцкай Канферэнцыяй Рэлігіі для міру.
На сустрэчы было абмеркавана становішча жанчын, дзяцей і мужчын, якіх прадавалі для прастытуцыі, прымусовай працы ці вайсковай службы, як у выпадку з няпоўнагадовымі дзецьмі.
Адной з асноўных праблем з’яўляецца продаж людзей у рабства іх роднымі і блізкімі. Была звернута ўвага на недасканаласць судовай сістэмы ў большасці азіяцкіх краін, таму было вырашана ўзмацніць меры па тлумачэнні людзям рызык у пытанні гандлю людзьмі.
Удзельнікі таксама зазначылі, што сучаснае рабства супярэчыць усім рэлігійным традыцыям.
У 2015 годзе была апублікавана кніга бежанкі з Паўночнай Карэі – Ёнмі Парк. У 13-гадовым узросце дзяўчынка разам з маці ўцякла ў Кітай, але трапіла ў рукі гандляроў людзьмі, якія рабілі бізнес, прадаючы паўночнакарэйскіх жанчын у рабства (у т.л. і сексуальнае). Каб выкупіць сваю маці і перавесці ў Кітай свайго хворага бацьку, дзяўчына дазволіла сябе згвалтаваць...
Ёнмі Парк разам з маці праз Манголію здолела ўцячы ў Паўднёвую Карэю, дзе атрымала грамадзянства і вывучала паліцэйскі мэнеджмент у Сеуле. Пасля напісання кнігі, якая стала бэстселерам, дзяўчына працягвае навучанне ў адным з універсітэтаў Нью-Ёрка.