Пошук


Падчас Сусветных дзён моладзі-2019 ў Панаме, якія запланаваны на студзень 2019 года, сустрэчы маладых пілігрымаў з усяго свету будуць праходзіць у паркавай зоне Сінта-Костэра — авеню пры набярэжнай Ціхага акіяна.

Шырокапалосная траса Сінта-Костэра-Уно ў спалучэнні з маляўнічай набярэжнай у цэнтры панамскай сталіцы былі зацверджаны Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця і абвешчана на сайце Панамскай архідыяцэзіі.

Паводле слоў арганізатараў форуму, Сінта-Костэра была адобрана і ў ходзе міжнародных кансультацый з прадстаўнікамі біскупскіх канферэнцый розных краін свету. Месца станоўча ацанілі і ў Ватыканскай жандармерыі з пункту гледжання бяспекі Святога Айца.

Пры прыняцці рашэння аб выбары асноўных пляцовак СДМ арганізатары разам са спецыялістамі прынялі да ўвагі лагістычны складнік, а таксама пытанні, звязаныя з размяшчэннем пілігрымаў, даступнасцю прасторы для жыхароў і антыкрызісным кіраваннем.

Чакаецца, што на ўрачыстасці на Сінта-Костэра прыбудуць каля 375 тыс. зарэгістраваных пілігрымаў. Побач будзе створана месца для незарэгістраваных удзельнікаў, каб забяспечыць ім самыя лепшыя умовы.

Сінта-Костэра — гэта гарадскі раён Панамы, размешчаны на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Ён займае каля 26 гектараў плошчы і мае сучасную забудову. Уздоўж яго праходзіць аднайменная новая траса з сучаснымі транспартнымі развязкамі.

Сінта-Костэра ўключае ў сябе прыморскія паркі і зоны адпачынку з алеямі, фантанамі, вадаёмамі, альтанкамі, тэніснымі кортамі. На яго тэрыторыі знаходзіцца самы высокі будынак Панамы – вежа Star Bay Tower вышынёй у 267 метраў. Асноўныя падзеі СДМ – св. Імша на адкрыццё, цырымонія прывітання Папы, Крыжовы Шлях, чуванне са Святым Айцом і нядзельная заключная св. Імша – пройдуць у Панаме 22-27 студзеня 2019 г.

Абноўлена 24.07.2017 14:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця