Адна з буйнейшых мячэцяў у сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, горадзе Абу-Дабі, па рашэнні ўладаў краіны перайменавана ў гонар Божай Маці.
Гэтае рашэнне, як паведаміла дзяржаўны міністр талерантнасці ААЭ Любна аль-Касімі, было прынята асабіста наследным прынцам Абу-Дабі Мухамедам бэн Заідам Аль Нахайянам.
Раней вядомая як «Мячэць шэйха Мухамеда бэн Заіда» цяпер называецца «Мячэццю Марыі, Маці Езуса». Па словах аль-Касімі, як піша газета Gulf News, наданне новага тытулу славутай мячэці, змешчанай у адным з цэнтральных кварталаў горада, мае на мэце «аб’яднанне гуманістычных намераў паслядоўнікаў розных рэлігій».
Дзяржміністр дадала, што гэтае рашэнне ідзе ў ключы агульнай сацыяльнай палітыкі краіны, накіраванай на мірнае суіснаванне розных канфесій.
Божая Маці паўсюдна ўшаноўваецца мусульманамі як зямная Маці Езуса, у той час як сам Езус Хрыстус лічыцца мусульманамі адным з самых вялікіх ісламскіх прарокаў.
(tass.ru/vgr)