
У адказ на эскалацыю насілля, якая ахапіла шматлікія рэгіёны планеты, арганізацыя, што прадстаўляе больш за 1900 жаночых манаскіх кангрэгацый і аб’ядноўвае амаль 600 тысяч законніц на шасці кантынентах, абвясціла аб правядзенні міжнароднай малітоўнай ініцыятывы.
Набажэнства пройдзе ў пятніцу, 6 сакавіка 2026 года, у 15.30 па рымскім часе (17.30 па мінскім часе) і будзе трансліравацца ў прамым эфіры, каб аб’яднаць рэлігійныя супольнасці ва ўсім свеце.
Выканаўчы сакратар UISG сястра Роксан Шарэс падкрэсліла, што законныя сёстры не могуць захоўваць маўчанне перад абліччам спіралі разбурэння, якая зневажае чалавечую годнасць і ставіць пад пагрозу будучыню новых пакаленняў.
Сёстры, якія штодня працуюць з бежанцамі, параненымі і разбуранымі сем’ямі, сведчаць, што
мір — гэта не абстракцыя, а фундаментальная чалавечая патрэба.
Удзельнікі малітоўнай ініцыятывы маюць намер даручыць міласэрнаму Богу ахвяраў усіх канфліктаў і пацвердзіць сваю гатоўнасць разам будаваць свет, які стане сапраўдным домам для кожнага чалавека.







