Пошук

30.04.2024 13:57   Паводле: КАІ / Catholic.by
Людовік Дуэ. Фота з архіву NR / Julien Pruvost

Капітан каманды «Сэн-Назэр» — новых уладальнікаў тытула чэмпіёна Францыі па валейболе — 32-гадовы Людовік Дуэ завяршае спартыўную кар’еру і ўступае ў абацтва Ляграс.

Як са спасылкай на французскую штодзённую газету La Croix паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, лепшы спартовец правёў свой апошні матч у нядзельным фінале супраць нацыянальнай зборнай Тура 28 красавіка і цяпер папросіць аб прыняцці яго ў традыцыяналісцкую каталіцкую супольнасць рэгулярных канонікаў у дэпартаменце Од на поўдні Францыі.

Паволе La Croix, Дуэ пазнаёміўся з супольнасцю каля Нарбоны ў рэгіёне Аксітанія, калі ён знаходзіўся там падчас пандэміі каранавірусу. Мужчына ростам 1,92 м сказаў, што манахі былі вельмі прыязнымі, адкрытымі і дынамічнымі і мелі адказы на многія яго пытанні.

Валейбаліст прызнаўся, што сустрэча з духоўнасцю братоў змяніла яго адносіны з Богам.

У традыцыяналісцкім абацтве Ляграс у дыяцэзіі Каркасона літургія цэлебруецца паводле трыдэнцкага абраду 1962 года, гэта значыць да Другога Ватыканскага Сабору. Канонікі праяўляюць грамадскую актыўнасць у дыяцэзіі, суправаджаюць мігрантаў з мясцовага цэнтра для бежанцаў, наведваюць хворых, а таксама гуляюць у валейбол у мясцовай камандзе. Абацтва адкрыта для наведвальнікаў. Дзясяткі людзей штодня прыходзяць сюды, каб памаліцца ў цішыні або скарыстацца бібліятэкай кляштара.

У якасці пастуланта, былы капітан камнды Людовік Дуэ цяпер будзе жыць у супольнасці некалькі месяцаў як свецкая асоба, каб пазнаёміцца з манаскім Правілам святога Аўгустына, якога прытрымліваюцца браты. Пасля гэтага перыяду азнаямлення кандыдат зможа распачаць навіцыят і з таго часу будзе насіць манаскі габіт. Не менш як праз пяць гадоў пасля прыняцця ў абацтва, пасля заканчэння філасофскага і тэалагічнага навучання, кандыдат да манаскага жыцця зможа даць вечныя абяцанні і стаць паўнапраўным канонікам у Ляграсе.

Супольнасць канонікаў была заснавана ў 1971 годзе ў дыяцэзіі Гапа на поўдні Францыі і прызнана на моцы папскага права ў 1997 годзе. У 2004 годзе ў Ляграс прыбылі 24 манахі. У цяперашні час абацтва налічвае 39 членаў. «Мы манахі, якія любяць, калі іх турбуюць, — падкрэслівае субпрыёр супольнасці айцец Мішэль і дадае: Мы хочам быць прыязным тварам Касцёла».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця