Пошук

28.02.2024 15:32   Пераклад і адаптацыя: KAI / Падрыхтавала: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Кардынал Аляшандры ду Нашымэнту / Фота: jornaldeangola.ao

1 сакавіка найстарэйшаму кардыналу Каталіцкага Касцёла Аляшандры ду Нашымэнту з Анголы споўніцца 99 гадоў

Як нагадвае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва KAI, з 1986 па 2001 год кардынал ду Нашымэнту быў арцыбіскупам сталічнай ангольскай дыяцэзіі Луанды. Раней ён быў біскупам свайго роднага горада Маланье (1975–1977) і арцыбіскупам Лубангі (1977–1986).

Чатырохтыднёвае выкраданне ду Нашымэнту групай ангольскіх паўстанцаў уврсень 1982 года выклікала сусветны рэзананс.

Папа Ян Павел II (1978–2005) публічна заклікаў выкрадальнікаў вызваліць іерарха. У 1983 годзе ён уключыў ду Нашымэнту ў Калегію Кардыналаў. У 1983–1991 гадах ду Нашымэнту быў старшынёй Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Internationalis.

Аляшандры ду Нашымэнту нарадзіўся 1 сакавіка 1925 года, атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1952 годзе. Падчас вайны за незалежнасць супраць партугальскіх каланіяльных уладаў у 1961 годзе ён быў высланы ў выгнанне ў Лісабон, дзе на працягу дзесяці гадоў працаваў парафіяльным душпастырам.

Іерарх з’яўляецца пятым найстарэйшым кардыналам у гісторыі Касцёла, а 9 сакавіка 2024 года можа стаць чацвёртым.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 239 кардыналаў, у тым ліку 129 выбаршчыкаў і 110 тых, якія па ўзросце не маюць права ўдзелу ў канклаве.

Абноўлена 28.02.2024 19:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.