Пошук

26.02.2024 11:00   Паводле: Оblaci.pl; Waladarka.by; Кascelmery.by / Catholic.by
Фота: Oblaci.pl

Вялікі пост, які сёлета распачаўся 14 лютага, непарыўна звязаны не толькі з практыкамі ўстрымання, малітвы і міласціны, але таксама з набажэнствамі на ўшанаванне Мукі Пана, найбольш папулярным з якіх з’яўляецца Крыжовы шлях.

У Ерузалеме ўзнікла традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збаўцы.

Калі набажэнства Песень жальбы з’яўляецца мясцовай традыцыяй, то Крыжовы шлях распаўсюджаны ва ўсім свеце.

Дзякуючы фотарэпартажам, апублікаваным у сеціве, мы маем магчымасць параўнаць тое, як выглядае гэтае набажэнства ў нашых касцёлах, з тым, як яно праходзіць у іншых частках свету, у прыватнасці ў Камеруне, Пакістане і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Фотагалерэі з гэтых краін былі апублікаваныя на партале законніцкай супольнасці Місіянераў Аблатаў Oblaci.pl.

Браслаў (фота: Waladarka.by)

Мёры (фота: Кascelmery.by – Караліна Рубанік, Анастасія Пугаўка)

Камерун (фота: OMI Cameroun)

Пакістан (фота Oblates.pk)

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (фота: St Joseph’s Oblate Scholasticate – Cedara R.S.A)

 

Абноўлена 26.02.2024 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.