Пошук

05.02.2024 15:13   Паводле: КАІ / Пераклад: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Beyond Faith CR / Cathopic

Нарвежскі парламентарый Даг Інге Ульштэйн з Хрысціянскай народнай партыі вылучыў Папу Францішка на Нобелеўскую прэмію міру за 2024 год.

Пра гэта паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Парламентарый Даг Інге Ульштэйн адзначыў, што, прысудзіўшы прэмію такому рэлігійнаму лідэру, як Папа Францішак, Нобелеўскі камітэт пацвердзіць важнасць рэлігійнага лідэрства як рухаючай сілай міру.

Па словах палітыка, з моманту ўступлення на пасаду дзесяць гадоў таму Папа выкарыстаў свой уплыў і становішча для падтрымкі шэрагу працэсаў міру і прымірэння. Сярод іншых мерапрыемстваў ён падтрымліваў мір, сустракаючыся з лідэрамі Палестыны, Ізраіля і Ірака.

«Усім сваім жыццём і перадачай каштоўнасцяў Папа Францішак прапаведаваў рашучы пасыл аб неабходнасці шырока зразуметага міру і прымірэння. Гэта датычыцца не толькі адносін паміж дзяржавамі, але таксама паміж людзьмі і групамі насельніцтва рознага паходжання»,

— патлумачыў Ульштэйн, які ўжо прапаноўваў кандыдатуру Святога Айца ў 2022 годзе.

Нобелеўскі камітэт з пяці чалавек, абраны парламентам Нарвегіі, абвесціць імя сёлетняга лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру на пачатку кастрычніка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.