Пошук

28.11.2017 18:13   CREDO

Полька Катажына Яхімовіч, якую звольнілі з нарвежскай лякарні за адмову ставіць унутрыматачныя спіралі жанчынам, выйграла касацыйную справу ў судзе.

Жанчына назвала сваё звальненне парушэннем яе свабоды сумлення і пайшла ў суд. Яна патрабавала спагнання кампенсацыі за несправядлівае звальненне. Каб знайсці працу, урач была вымушана распачаць навучанне па новай спецыяльнасці, што азначала сур’ёзныя фінансавыя страты.

Суд першай інстанцыі яна прайграла. Тады суд прызнаў, што, паколькі мужчыны не сутыкаюцца з адмовай усталявання ім унутрыматачных спіраляў (!), то і жанчыны не павінны атрымліваць такую адмову, бо гэта было б «актам дыскрымінацыі». Касацыйны суд паставіў гэтае рашэнне пад сумненне.

«Суд прызнаў, што разарванне працоўнай дамовы было несправядлівым, таму што парушыла правы чалавека. Гэта першы ў юрыдычным полі Нарвегіі прысуд, у якім улічана сумленне чалавека», — кажа адвакат урача Хаакон Блекен.

«Veni, vidi, Deus vicit!» — так выказалася сама Катажына Яхімовіч, цытуючы словы караля Яна ІІІ Сабескага пасля перамогі пад Венай («Прыйшоў, пабачыў, Бог перамог»). Яна дадае, што гэты працэс — надзея для Нарвегіі, калі краіна хоча і надалей бараніць правы чалавека.

Рашэнне ў гэтай справе было прынята большасцю галасоў. Аднак, прызнаўшы звальненне ўрача нязгодным з правамі чалавека, суд не прызначыў выплату кампенсацыі. Каб спагнаць грошы за судовы працэс, суд абавязаў Камуну выплаціць пацярпелай 600 тысяч крон, якія яна павінна заплаціць за працу суда.

Абноўлена 28.11.2017 22:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.