Пошук

12.12.2023 11:39   Тэкст: Аляксей Бука / Фота: Вольга Хруль / Catholic.by

10 снежня у капліцы кляштара айцоў францішканаў у Маскве прайшла святая Імша для беларусаў-католікоў Масквы і Маскоўскай вобласці.

Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў душпастыр беларусаў Масквы айцец Пётр Карнялюк OFMConv.

У гаміліі святар засяродзіўся на асобе святога Яна Хрысціцеля і яго місіі.

«У трыццаць гадоў Святы Ян, падпарадкоўваючыся пакліканню, адправіўся на раку Ярдан прапаведаваць чаканне Збаўцы. Сэнс ягоных пропаведзяў быў у духоўнай падрыхтоўцы да хросту вадой і Святым Духам»,

— заўважыў айцец Пётр.

Паводле яго, Божае слова робіць нагадвае людзям, што кожны дзень — гэта новы пачатак добрай весткі.

«Евангелле паказвае нам, што слова Пана — гэта не вяртанне да мінулага, якое было больш за два стагоддзі таму; гэта пра нашу будучыню, якая можа быць звязана толькі з Хрыстом — Месіяй і ў мінулым, і ў сённяшнія дзень і гадзіну»,

— дадаў айцец Пётр.

Пасля святой Імшы вернікі сабраліся ў францішканскім цэнтры на аплаткавую сустрэчу.

Душпастыр беларусаў нагадаў прысутным, што 800 гадоў таму ў Грэча святы Францішак стварыў першую батлейку. З гэтай нагоды з 8 снежня 2023 года па 2 лютага 2024 ва ўсіх касцёлах, якімі апякуюцца францішкане, у тым ліку і ў маскоўскім кляштары францішканаў, можна атрымаць поўны адпуст па рашэнні Папы Францішка.

 

Абноўлена 12.12.2023 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа