Пошук

23.10.2023 12:17   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Rebecca Blackwell / AP

22 кастрычніка адзначаўся Сусветны дзень місій, да якога была падрыхтавана інфармацыя пра колькасць духавенства і вернікаў у Каталіцкім Касцёле. 

Пра гэта паведамляе Польская рэдакцыя парталу Vatican News cа спасылкай на агенцтва Fides.

У бягучай версіі прадстаўлена інфармацыя, сабраная да 31 снежня 2021 года.

Ёсць некаторыя змены ў параўнанні з папярэднім перыядам.

Доля вернікаў Касцёла ў свеце нязначна знізілася — на 0,06%.

Колькасць католікаў зменшылася ў Еўропе на 244 тыс. разам з лічбай усяго насельніцтва, якое скарацілася у Старым свеце на 224 тыс. чалавек.

У кантынентальным маштабе лічба толькі нязначна павялічылася ў Афрыцы і Амерыцы. Варта адзначыць, што Амерыка прадстаўлена ў статыстыцы як адзін кантынент.

Відавочна зменшылася колькасць святароў, семінарыстаў, законнікаў і законніц, а таксама місіянераў і свецкіх катэхетаў.

Рост у гэтых групах назіраўся толькі ў Афрыцы, а ў большасці з іх — таксама ў Азіі.

У прадстаўленай статыстыцы на аднаго святара ў свеце прыпадае 3373 католіка, на 59 больш, чым у дадзеных за папярэдні перыяд.

Рост колькасці пастаянных дыяканаў — з’ява, якая закранае ўсе кантыненты. У новай статыстыцы ў 2021 годзе іх было 49 774, гэта значыць на 541 больш, чым у папярэдні перыяд.

Абноўлена 23.10.2023 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.