Пошук

06.09.2023 15:06   Яна Чайко / Catholic.by
Біскуп Кшыштаф Задарка. Фота: Grzegorz Skowronek / Wyborcza.pl

5 верасня ў Варшаве адбылася сустрэча Старшыні Рады па справах мігрантаў, турызму і пілігрымак Канферэнцыі Епіскапату Польшчы біскупа Кшыштафа Задарка з душпастырамі беларусаў каталіцкага веравызнання.

Іерарх абмеркаваў са святарамі актуальныя праблемы і выклікі, якія стаяць перад душпастырствамі беларусаў у Польшчы. Плануецца, што гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на наступным пасяджэнні Епіскапату Польшчы ў лістападзе 2023 годзе.

Старшыня Рады па справах мігрантаў пазнаёміўся з прысутнымі святарамі з Беларусі і актуальным станам беларускіх душпастырстваў. Было зазначана, што іх дзейнасць павінна кіравацца інструкцыяй Апостальскай Сталіцы Erga Migrantes, якая з’яўляецца адказам на патрэбы супольнасцяў мігрантаў. Прысутныя пагадзіліся, што адным з прыярытэтаў душпастырстваў беларусаў у Польшчы з’яўляецца вырашэнне ўсіх кананічных пытанняў і ўрэгуляванне іх статусу адпаведнымі біскупскімі дэкрэтамі.

Душпастырствы беларусаў у Польшчы існуюць ужо некалькі гадоў у шэрагу гарадоў. З цягам часу ўсё больш беларусаў-католікаў наведваюць святыя Імшы на роднай мове і далучаюцца да супольнасцяў.

Падрабязную інфармацыю пра сустрэчы і кантакты супольнасцяў у розных гарадах можна знайсці ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця