Пошук

06.06.2023 13:01   Тэкст: Яна Чайко / Catholic.by
Ксёндз Пётр Врубель. Фота Анастасіі Галезік

3 чэрвеня арцыбіскуп Тадэуш Войда, Мітрапаліт Гданьскі, здзейсніў персанальныя змены ў архідыяцэзіі. На сустрэчы з духавенствам ён уручыў дэкрэт ксяндзу Пятру Врубелю паводле якога святар стаў душпастырам cупольнасці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі (Польшча).

Супольнасць беларусаў-католікаў у Гданьску — партовым горадзе не беразе Балтыкі і буйным прамысловым цэнтры — збіраецца на Эўхарыстыю на роднай мове з 2019 года. З верасня 2021 года святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца кожную нядзелю і ў вялікія ўрачыстасці.

З цягам часу з’явілася Рада супольнасці, якая актыўна займаецца развіццём душпастырства, адбываюцца рэкалекцыі і дні засяроджання, для дзяцей ладзяцца «Канікулы з Богам», распачаліся сустрэчы для міністрантаў і катэхезы для дзетак.

Прызначаны душпастырам супольнасці ксёндз Пётр Врубель шмат гадоў служыў у Беларусі: у Лучаі, Дунілавічах, Глыбокім (Віцебская дыяцэзія), а таксама ў Заслаўі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Сёння душпастырствам беларусаў-католікаў Гданьска займаецца таксама ксёндз Андрэй Бульчак, які шмат гадоў нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі.

Як адзначаюць самі гданьскія вернікі, для іх гэта вялікая радасць. Яны вельмі ўдзячныя пастыру Касцёла ў Гданьску і адначасова адчуваюць адказнасць за далейшае развіццё супольнасці беларусаў. Але яны ўпэўненыя, што з душпастырскай апекай ксяндза Пятра змогуць рэалізаваць сваё хрысціянскае пакліканне праз служэнне Касцёлу і бліжнім.

Святыя Імшы на беларускай мове ў Гданьску кожную нядзелю ў 14.30 у касцёле святога Юзафа па адрасе: Elżbietańska 9/10.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця