Пошук

17.04.2023 11:01   Тэкст і фота: Аляксей Бука / Catholic.by

16 красавіка, у другую Велікодную нядзелю, якая ў Касцёле адзначаецца як нядзеля Божай Міласэрнасці, беларусы каталіцкага веравызнаньня Маскоўскага рэгіёна (Расія) сабраліся на супольную малітву на роднай мове.

Традыцыйна ў маскоўскім кляштары айцоў францішканаў беларусы-католікі, якія жывуць у сталіцы суседняй дзяржавы, узялі ўдзел у святой Імшы, а таксама ў пастырскай сустрэчы.

Свята Божай Міласэрнасці было ўстаноўлена ў Касцёле ў лістападзе 2000 года Папам Янам Паўлам ІІ, з якім некаторыя з прысутных сустракаліся пры жыцці гэтага Пантыфіка, які цяпер з’яўляецца святым.

Падчас Эўхарыстычнай адарацыі вернікі маліліся набажэнства да Божай Міласэрнасці, складалі падзяку Пану Езусу за атрымаыя дары і прасілі аб дапамозе ў нявырашаных справах.

Душпастыр беларусаў-католікаў Маскоўскага рэгіёна айцец Пётр Карнелюк OFMConv, які цэлебраваў Імшу, асабліва адзначыў, што Божая Міласэрнасць — гэта прытулак і выратаванне для ўсіх душаў: і тых, якія шануюць Пана, і для душаў абыякавах і няверуючых, а таксама для душаў у чысцы.

Святар нагадаў, што «мы маем тры спосабы ажыццяўляць міласэрнасць да бліжніх: учынкам, словам і малтвай», як казаў Езус у аб’яўленнях святой сястры Фаўстыне.

Абноўлена 17.04.2023 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.