Пошук

20.02.2023 09:01   кс. Канстанцін Анашка МІС / Фота: з архіву Беларускага вікарыята марыянаў / Catholic.by

З 6 па 16 лютага ў Рыме праходзіў 59-ы Генеральны капітул Кангрэгацыі Ксяндзоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, на якім быў выбраны яе новы Генеральны настаяцель.

У працы капітулу браў удзел кіраўнік Беларускага вікарыяту Благаслаўлёных Мучанікаў з Росіцы ксёндз Вадзім Мізер МІС.

10 лютага ўдзельнікі капітулу выбраў новага Генеральнага настаяцеля кангрэгацыі марыянаў. Ім стаў марыянін са Злучаных Штатаў Амерыкі ксёндз Джозэф Джэральд Рош МІС.

Новы Генеральны настаяцель паходзіць з Нью-Ёрка і мае 62 гады, з якіх 34 з’яўляецца марыянінам. Да абрання на вышэйшую пасаду ў кангрэгацыі быў у ёй Генеральным вікарыем.

Акрамя Генеральнага настаяцеля, удзельнікі капітулу таксама выбралі членаў Генеральнай рады.

Імі сталі ксёндз Томаш Навачэк МІС з Польшчы, які заняў пасаду Генеральнага вікарыя, ксёндз Жуванэтэ Паўлу Віэйра МІС, ксёндз Войцех Ясінскі МІС і ксёндз Збігнеў Пілат МІС з Польшчы.

Генеральная рада выбіраецца на 6-гадовы тэрмін.

Пасля Заканчэння капітулу ўсіх яго ўдзельнікаў прыняў у Ватыкане Папа Францішак.

Святы Айцец заахвоціў марыянаў быць блізкімі да людзей, міласэрнымі, чулымі і цярплівымі, а таксама благаславіў новага Генеральнага настаяцеля і ўсіх братоў.

 

Абноўлена 20.02.2023 10:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця