Пошук

26.09.2022 16:41   Catholic.by
Фота: lublin.gosc.pl

Супольнасць сясцёр Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай у Беларусі са смуткам паведамляе, што ў суботу 24 верасня на 53-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Генеральная настаяцельніца кангрэгацыі сястра Агата Мірэк.

Агата Мірэк нарадзілася 8 красавіка 1970 года. Была гісторыкам, прафесарам гуманітарных навук, супрацоўніцай Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Аўтарка шматлікіх навуковых артыкулаў і шэрагу кніг, у тым ліку прысвечаных дзейнасці манаскіх супольнасцяў у часы камуністычнага пераследу Касцёла. Неаднаразова наведвала супольнасці сваёй кангрэгацыі ў Беларусі.

«Нашае асноўнае заданне — набліжаць Бога праз штодзённае жыццё, а не праз вялікія маніфестацыі. Мы не хочам стаяць на п’едэстале, але ісці разам з іншымі шляхам хрысціянскага паклікання. Хочам сярод гэтага свету быць сведкамі жывой веры, молячыся, стоячы ў чэргах, гатуючы абед, або мыючы бялізну», — казала сястра Агата Мірэк.

Сёстры Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай у Беларусі нясуць служэнне пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) і пры парафіі святога Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Парадак жалобных набажэнстваў

  • Жалобная святая Імша за спачылую будзе цэлебравацца ў чацвер 29 верасня ў касцёле пры Люблінскім каталіцкім універсітэце.
    Пачатак у 13.30.
    Перад Імшой а 12-й гадзіне адбудзецца ружанцовая малітва.
  • Пахавальная святая Імша адбудзецца 30 верасня ў касцёле Меншых Братоў Капуцынаў у Новым Месцы над Піліцай (Мазавецкае ваяводства, Польшча).
    Пачатак а 12-й гадзіне.
    Перад Імшой у 11.15 адбудзецца ружанцовая малітва.
  • Пахаванне адбудзецца на парафіяльных могілках у Новым Месцы.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 27.09.2022 22:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа