Пошук

07.04.2022 17:13   Паводле: КАІ / Catholic.by
Выява: pl.aleteia.org

Польскі езуіт брат Дамінік Дубель SI склаў «Літанію за Украіну» — паэтычны і музычны твор-малітву, у якім даручае церпячую ад вайны краіну Маці Божай.

Кароткую размову з аўтарам гэтай шчымлівай малітвы апублікавала 7 красавіка Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

Брат дамінік, глыбока ўзрушаны тым, што адбываецца ва Украіне, прызнаецца, што часам нават не стае сіл, каб усклікаць да Бога. «Аднак я не толькі не хачу, але, хіба што, і не змог бы перажыць тое, што адбываецца, без Яго. Толькі Ён дае надзею і сілы, каб не патануць у роспачы і нянавіці», — кажа брат Дамінік.

«Спрабуючы неяк разабрацца з пачварнай рэчаіснасцю вайны, я пачаў збіраць вобразы і эмоцыі, якія праходзілі ў размовах і раіліся ў галаве, і ператвараць іх у малітву да Бога праз заступніцтва Яго Маці. Так узнікла простая малітва, якую я назваў „Літаніяй за Украіну“», — кажа малады манах.

Брат Дамінік Дубель SI з’яўляецца выпускніком езуіцкай Акадэміі Ignatianum і Акадэміі музыкі ў Кракаве. Цяпер ён вывучае тэалогію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце і жыве ў Рыме.

Маючы музычную адукацыю, брат Дамінік паклаў словы Літаніі на музыку і разам з сябрамі запісаў кампазіцыю. Тэкст малітвы быў перакладзены на украінскую і англійскую мовы.

«Маю надзею, што наша „Літанія за Украіну“ дапаможа слухачам у кантакце з Богам і прынясе нам усім крыху міру», — дзеліцца брат Дамінік Дубель.

«Літанія за Украіну»

Маці тых, хто спускаецца ў сховішчы,
Каралева разбураных цэркваў,
О Пані тых, хто дрыжыць ад страху і холаду, — маліся за нас!

Маці, чыё сэрца разрываецца,
Каралева залежных ад іншых,
Пані тых, хто губляе свае дамы і блізкіх, — маліся за нас!

О Маці Бога-Чалавека,
Які церпіць у кожным пакрыўджаным,
Маліся аб міры для Тваіх дзяцей, — маліся за нас.

Каралева супакою, — маліся за нас.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.