Пошук

30.03.2022 14:23   Catholic.by

26 сакавіка у Санкт-Пецярбургу арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у Дзясятых чытаннях, прысвечаных Апостальскаму протанатарыю Бэрнардо Антаніні, першаму рэктару каталіцкай духоўнай семінарыі «Марыя Каралева апосталаў».

У сваім выступленні заслужаны іерарх, які стаяў ля вытокаў аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Расіі ў часы перабудовы, распавёў аб прыездзе ў краіну італьянскага святара Бэрнардо Антаніні, які паходзіў з італьянскай Вероны.

«Яго прыезд у ў 1991 годзе стаў падарункам неба для расійскага Касцёла, які толькі распачынаў сваё адраджэнне пасля трох пакаленняў ганенняў. Дасведчаны прафесар бібліст, ён хутка стаў „душой“ супольнасці святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў.

З яго імем звязана развіццё Каледжа каталіцкай тэалогіі імя святога Тамаша Аквінскага і адкрыццё „Радыё Дар“ у Маскве, а таксама духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу.

Дзякуючы яго намаганням семінарыя атрымала афіліяцыю, або акадэмічную „прапіску“, у Папскім Латэранскім універсітэце», — адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Іерарх дадаў, што Дон Бэрнардо прычыніўся таксама да развіцця супольнасці Касцёла ў Казахстане, дзе памёр 27 сакавіка 2002 года.

Некалькі гадоў таму ў Вероне завяршыўся дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу ксяндза Бэрнардо Антаніні, і адпаведныя дакументы цяпер перададзены ў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі.

Арцыбіскуп Кандрусевіч пажадаў удзельнікам чытанняў браць прыклад з гэтага святара місіянера, які да канца даверыўся Марыі, і заклікаў да малітвы аб хутчэйшай яго беатыфікацыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця