Пошук

28.10.2021 09:14   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

Тры каталіцкія святары на Філіпінах трапілі пад кананічнае пакаранне пасля таго, як выказалі намер удзельнічаць у выбарах на палітычныя пасады.

Як са спасылкай на Канферэнцыю біскупаў Філіпін паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, духоўныя асобы з трох дыяцэзій краіны атрымалі ад сваіх ардынарыяў дэкрэты аб санкцыі суспенсы.

Кодэкс кананічнага права Каталіцкага Касцёла накладае безумоўную забарону на здзяйсненне духоўнымі асобамі грамадскіх функцый, з якімі звязана выкананне свецкай улады (гл. кан. 285 §3 ККП), забарону ўдзелу ў таварыствах, несумяшчальных з абавязкамі духоўных асоб (кан. 278 §3 KКП, а таксама адносную забарону актыўнага ўдзелу ў палітычных партыях або ў кіраванні прафесійнымі саюзамі (кан. 287 §2 KКП). Усе абмежаванні, якія датычацца грамадскай дзейнасці духавенства, можна разглядаць выключна на падставе кананічнага права.

Адзін з біскупаў назваў рашэнне свайго святара заняцца палітыкай «сумным фактам», адзначыўшы, што ксёндз «вырашыў адмовіцца ад святарскага служэння з асабістых матываў».

У сувязі з гэтым ён больш не можа прадстаўляць Каталіцкага Касцёла і дыяцэзіі, хоць па-ранейшаму абавязаны жыць у цэлібаце.

Дэкрэты пазбаўляюць святароў таксама іх пасад у касцёльных структурах, а кожны з іх да гэтага часу кіраваў офісамі па гуманітарнай дапамозе пры Caritas у сваіх дыяцэзіях.

Паведамляецца, што святары выказалі жаданне ўдзельнічаць у мясцовых і муніцыпальных выбарах, за што і былі пазбаўлены сану.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа