Пошук

15.05.2017 11:29  

«Мы молімся аб тым, каб новы прэзідэнт стаў вялікім лідарам, які прывядзе да поўнага міру на Карэйскім паўвостраве і да развіцця карэйскай нацыі», — так паўднёвакарэйскія каталіцкія біскупы прывіталі новага прэзідэнта краіны Мун Чжэ Іна.

Мун Чжэ Ін, склаўшы 10 мая прысягу, стаў 12 м прэзідэнтам Рэспублікі Карэя пасля Пак Кін Хе — першай у гісторыі Карэі жанчыны на гэтай пасадзе.

Епіскапат выказаў надзею, што новы кіраўнік дзяржавы будзе «кіраваць народам у духу канстытуцыі краіны, дзе слабыя члены супольнасці таксама маюць чалавечую годнасць». «Гэта краіна, у якой кожны можа выказваць свае погляды адкрыта, без абмежавання свабоды думкі і сумлення; у якой рэгіёны развіваюцца адпаведна з прынцыпамі роўнасці і раўнавагі; у якой людзі могуць удзельнічаць у дзяржаўным кіраванні без рэгіянальнай дыскрымінацыі», — нагадалі біскупы і заклікалі новага прэзідэнта «дзейнічаць на карысць суіснавання Паўночнай і Паўднёвай Карэі, а таксама працаваць на карысць міру сярод карэйцаў і прымірэння паміж дзвюма Карэямі».

Канферэнцыя біскупаў пажадала Муну дзейнічаць як «слузе народа, каб ва ўсіх грамадзянах умацоўвалася пачуццё нацыянальнай еднасці і каб наблізіўся той дзень, калі яны разам будуць рэалізоўваць закон і справядлівасць...»

Новы прэзідэнт Карэі Мун Чжэ Ін нарадзіўся 24 студзеня 1953 года, ён першы з пяці дзяцей Мун Ёнг Хуна — бежанца з Паўночнай Карэі. Адвакат па спецыяльнасці, абаронца правоў чалавека яшчэ са студэнцкіх гадоў. Бацька двух дзяцей. У прэзідэнцкіх выбарах 2012 года, на якіх удзельнічаў ад імя Аб’яднанай дэмакратычнай партыі, прайграў іх Пак Кін Хе. Мун Чжэ Ін другі католік на гэтай пасадзе пасля прэзідэнта Кім Дэ Чжуна (1998–2003).

Паводле CREDO
(VGr)

Абноўлена 21.08.2017 14:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця