Пошук

25.08.2021 16:15   Catholic.by
Фота: Michael Sohn / AP

З 23 па 25 жніўня з афіцыйным візітам ва Украіне знаходзіўся Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, які па запрашэнні дзяржаўных уладаў узяў удзел у святкаванні 30-годдзя аднаўлення Незалежнасці краіны.

Як паведаміў Дэпартамент інфармацыі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, у кіеўскім міжнародным аэрапорце «Барыспаль» высокага госця праводзілі кіраўнік УГКЦ Першавярхоўны Арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук, выконваючы абавязкі Канферэнцыі Рыма-Каталіцкіх Біскупаў Украіны арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, Мітрапаліт Львоўскі, а таксама біскуп Кіева-Жытомірскі Віталь Крывіцкі SDB.

Першавярхоўны Арцыбіскуп Шаўчук падзякаваў кардыналу Параліну за візіт і запэўніў у нястомнай малітве.

Як адзначаецца, візіт кардынала Дзяржсакратара ў Кіеў меў выключна дыпламатычны і пратакольны харакатар і стаў праявай блізкасці і ўвагі Святога Пасаду да Украіны ў той час, калі яна адзначае 30-годдзе аднаўлення Незалежнасці.

Абноўлена 25.08.2021 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.