Пошук

13.08.2021 11:02   Паводле: Інтэрфакс / Catholic.by
Фота: wikimedia.org

У пятніцу 13 жніўня, ў сталіцы ФРГ Берліне ўзгадаюць 60-ю гадавіну пачатку будаўніцтва Берлінскай сцяны. У памятных мерапрыемствах з гэтай  нагоды возьме ўдзел прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Як са спасылкай на прэс-службу адміністрацыі нямецкага прэзідэнта паведамляе на сваёй старонцы Інтэрфакс, Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіць у «Капліцы прымірэння», якая знаходзіцца на адным з участкаў, дзе ў мінулым праходзіла Берлінская сцяна.
Святыня знаходзіцца на вуліцы Бернаўэр-штрасэ, дзе раней праходзіла сцяна. Будынак новы; ён быў узведзены на месцы старой святыні, якую ўзарвалі для таго, каб паставіць мур паміж заходняй і усходняй часткамі Берліна.

У адноўленай капліцы пройдуць асноўныя памятныя мерапрыемствы з нагоды сумнай гадавіны.

У іх таксама возьме ўдзел кіруючы бургамістр Берліна Міхаэль Мюлер. Пасля выступленняў палітыкі ўскладуць вянок на вуліцы Цымерштрасэ, ля месца, дзе ў 1962 годзе пры спробе ўцёкаў быў застрэлены 18-гадовы Петэр Фехтэр.

Улады ГДР пачалі будаваць Берлінскую сцяну 13 жніўня 1961 года. У гэты дзень па Берліну пачалі працягваць калючы дрот уздоўж мяжы, аддзяляючы савецкі сектар ад амерыканскага, брытанскага і французскага. Дрот у выніку змяніла найскладанейшае загараджальнае збудаванне, якое акружыла заходнюю частку сталіцы: яно ўключала заграджальныя равы, загароды супраць праезду аўтамабіляў, сістэму выкарыстання трэніраваных сабак і назіральныя вышкі. Пазней агароджу правялі і ўмацавалі па ўсёй мяжы ГДР і ФРГ. Берлін быў падзелены мурамі да 1989 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця